У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыўся ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. Як піша T*T.BY, на адкрыццё прыйшлі каля тысячы чалавек. Дзецям раздавалі бясплатныя шарыкі, жанчынам да 8 Сакавіка – кветкі. Урачыста перарэзалі чырвоную стужачку намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сарока і заснавальнік кампаніі «Спектр-Лайн» Аляксандр Каськевіч.

Пры рэканструкцыі будынкаў уласнікі пастараліся захаваць старадаўнія элементы і зрабілі акцэнт на гісторыю ваеннага гарадка. Так з’явілася і назва – Kazzarma Mall. Праўда, 7 сакавіка адкрылася толькі першая частка гандлёвага цэнтра, другую абяцаюць увесці летам гэтага года. Там будуць офісы і спартыўную зала.

Падчас урачыстага адкрыцця для наведвальнікаў падрыхтавалі святочную праграму: працавалі аніматары, іграў духавы аркестр «Гарадзенскія трубы», дзецям бясплатна рабілі аквагрым, а яшчэ разыгрывалі прызы ад арандатараў.

Чаму туды варта прыйсці?

Kazzarma Mall – гандлёвы цэнтр, пабудаваны на месцы былой ваеннай казармы на Шчорса, плошчай больш за 3 580 кв.м. і які складаецца з харчовай крамы і двухпавярховага шматфункцыянальнага будынка.

Галоўная мэта – забяспечыць камфортныя ўмовы пражывання жыхарам новага раёна, які знаходзіцца практычна ў цэнтры Гродна. Дзякуючы выгаднаму месцазнаходжанню, вялікай колькасці шматкватэрных дамоў, развітай транспартнай інфраструктуры і адсутнасці крамаў Kazzarma Mall становіцца прывабным для будучых арандатараў.

Што там будзе?

Сярод арандатараў прадстаўлены: “Белмаркет”, “Буслік”, “Go-Go Пицца”, “Остров чистоты”, “Воздушная история”, “Розовая пантера”, “Непоседа”, “Зоосфера”, “Подстригульки”, салон аксесуараў Device, X-mobile, індывідуальны пашыў адзення Like і многія іншыя.