Праца над дарожнымі картамі па інтэграцыі цяпер не вядзецца, — цытуе belta.by міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

«Давайце вырашым пытанні з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо будзем далей думаць», — адзначыў кіраўнік МЗС, адказваючы на пытанне аб тым, ці вядзецца праца над дарожнымі картамі.

«Не працуе цяпер рабочая група. Сэнсу няма працаваць над гэтымі дарожнымі картамі, пакуль не будуць вырашаны гэтыя пытанні (паставак нафты)», — сказаў міністр.