Актывісты збіралі подпісы, каб прыбраць з парку Жылібера раяль. 4 сакавіка яны прыйшлі запісвацца на прыём да старшыні гарвыканкама Мечыславу Гоя, але ён іх тут жа прыняў. Выслухаўшы, загадаў службам прыбраць раяль.

Яго павінны былі прыбраць заўтра, 5 сакавіка, але ўвечары 4 сакавіка раяля ўжо не было — толькі лаўка.

Незвычайны раяль, на якім нельга граць, з’явіўся ў парку Жылібера 14 лютага. Яго ўстаноўкай займаўся смеццесартавальны завод, які у 2018 годзе ўсталёўваў у цэнтры Гродна сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі.

У раяля былі ўстаноўлены датчыкі руху, яны рэагавалі, калі да прылады падыходзілі людзі. Спачатку там граў Стас Міхайлаў, потым — Бетховен. Людзі крытыкавалі дызайн раяля і казалі, што ён выклікае ў іх пахавальныя асацыяцыі.


В парке Жилибера появился рояль с музыкой Стаса Михайлова

«По законам агрогородка». Коммунальщики так украсили Гродно, что люди больше не могут молчать

«Дизайн на уровне мусоропровода, а скамейку утащили с кладбища». Как гродненцы прокомментировали рояль в парке Жилибера