У Гродзенскім гарвыканкаме новы начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі. Ім стаў Аляксандр Каваленка, паведамляе тэлеграм-канал «Гродно Плюс».
З 2009 па 2018 года працаваў першым сакратаром Гродзенскага раённага камітэта БРСМ. Да прызначэння на новую пасаду быў настаўнікам геаграфіі сярэдняй школы № 7 Гродна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя Пушкіна і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.