Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм — загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся.
Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся.
28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. У той жа дзень стала вядома, што каранавірус знойдзены ў Літве.