Авіякампанія Wizz Air адмяняе частку рэйсаў у Італію праз каранавірус. Вядома пра адмененыя рэйсы з Вільнюса, Рыгі і гарадоў Польшчы на сакавік і красавік. Як адзначае сайт Vandrouki.by, гэта робяць без афіцыйнай абвесткі.

Лоукост Wizz Air адмяняе рэйсы ў Італію і вяртае беларусам грошы за квіткі
Скрыншот: vandrouki.by
З падобнай сітуацыяй сутыкнуўся і карэспандэнт n*.by. Ён меўся вяртацца 30 сакавіка з Неапаля ў Варшаву, але атрымаў папярэджанне пра адмену рэйса.

У выпадку адмены рэйсу на e-mail прыходзіць паведамленне ад Wizz Air. Кампанія прапануе тры варыянты — памяняць квіток на іншы (пры патрэбе з даплатай), вярнуць грошы на банкаўскі рахунак (няхуткая аперацыя, але ўрэшце грошы ўсё ж прыходзяць), або вярнуць на рахунак Wizz Air 120% ад цаны білета (гэтыя сродкі можна адразу патраціць на іншыя квіткі).