Кампанія Tapston (ААТ «Тэпстон Дэвэлапмэнт»), якая займаецца распрацоўкай мабільных і вэб-аплікацыяў, зрабіла адмысловую праграму Stork для цяжарных. Ужо ёсьць ангельская і ўкраінская вэрсіі, а 26 лютага Stork («Бусел») выйшаў па-беларуску, піша «Радыё С**бода».
Кожная будучая мама хоча ведаць, як разьвіваецца яе дзіця, што адбываецца зь яе арганізмам, якія зьмены яе чакаюць да нараджэньня дзіцяці. Беларускія праграмісты вырашылі дапамагчы цяжарным у такі важны пэрыяд жыцьця.
Аднойчы запоўніўшы ўсе неабходныя зьвесткі пра сябе і меркаваную дату родаў, жанчына атрымлівае ўсю важную інфармацыю пра сваю цяжарнасьць, расказаў С**бодзе адзін з распрацоўнікаў праграмы, намесьнік дырэктара кампаніі Tapston Аляксей Ханеня.
Натуральна, над Stork працавалі праграмісты, але ў вельмі шчыльным кантакце з чатырма адмыслоўцамі-дактарамі: нэанатолягам, пэдыятрам, дзіцячым хірургам, і яшчэ адзін доктар дапамагаў нам зь перакладам на беларускую мову", — кажа Аляксей Ханеня.
Каляндар, убудаваны ў праграму, дае хуткі доступ да інфармацыі пра разьвіцьцё цяжарнасьці і дзіцяці, зьмены ў арганізьме будучай мамы, а таксама да парадаў наконт харчаваньня.
«Там поўная база мэдычных ведаў:
У кожным тыдні цяжарнасьці будзе і апісаньне разьвіцьця будучага маленькага, і апісаньне стану будучай мамы. Таксама мы дадалі парады наконт харчаваньня, пералік усяго неабходнага, што трэба ўзяць з сабой у радзільню, сьпіс першых патрэбных рэчаў для немаўляці», — кажа Аляксей Ханеня.
Stork спампавалі ўжо 95 тысяч чалавек. Праграма даволі простая ў карыстаньні, сьцьвярджаюць распрацоўшчыкі.
Беларуская вэрсія інтэрфэйсу ўжо даступная ў праграме для Android, неўзабаве распрацоўнікі абяцаюць апублікаваць і вэрсію для iOS зь беларускім інтэрфэйсам.
У праграме шмат цікавай і забаўнай інфармацыі, ілюстрацый — мы пастараліся зрабіць яе нясумнай, вясёлай, з гумарам. Ёсьць маляўнічыя выявы плода па тыднях, параўнаньне малога з садавіной, іншыя «прышпільныя» фішкі", — кажа Аляксей Ханеня.
Беларуская кампанія Tapston заняла другое месца ў сьпісе найлепшых мабільных распрацоўнікаў Беларусі ў 2019 годзе і 52-е месца ва ўсясьветным «топе».
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…