У межах праекта «Шлях Тызенгаўза» ў Гродне і польскай Саколцы з’явяцца кампазіцыі - лаўкі з постаццю Антонія Тызенгаўза. Яны будуць азначаць пачатак і канец трансгранічнага шляху, які злучыць гарады. Але ў лавак будзе пэўнае адрозненне.
Як паведамляе naszemiasto.pl, у Гродне Тызенгаўз будзе трымаць у руках карту горада, а побач будзе кароль Станіслаў Аўгуст, а Саколцы ж побач з Тызенгаўзам, у руцэ якога будзе таксама карта, будзе стаяць «жыд з гаманцом, які будзе плаціць за тое, каб горад развіваўся».
У межах праекта ў Гродне і Саколцы будуць адрамантаваныя камяніцы часоў Тызенгаўза — канца 18 ст. Таксама запланавана 15 трансгранічных падзей і адкрыццё роварнага турыстычнага шляху даўжынёй амаль 60 км. Naszemiasto.pl піша, што будуць набытыя ровары, якія турысты змогуць арэндаваць у Саколцы бясплатна.
Чытайце таксама: Помнік Антонію Тызенгаўзу адкрылі ў Паставах
Агульны бюджэт праекта 2 139 254 еўра, з якіх фінансаванне Еўрапейскага саюза — 1 925 329 еўра. У Гродне за гэтыя грошы рэстаўруецца былы будынак архіва на плошчы Тызенгаўза — частка комплексу Гарадніцы канца 18 ст. Пасля рэканструкцыі ўсярэдзіне будзе музычны салон, галерэя, кавярня і зала для афіцыйных прыёмаў. Адноўлены будынак пяройдзе ў распараджэнне аддзела спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама