Участак вуліцы Вялікай Траецкай закрыюць для руху з 9.00 2 сакавіка да 24.00 30 красавіка. Рамонт будзе на ўчастку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Віленскай, піша grodnonews.by.
Зменяцца маршруты тралейбусаў №2, №3, №6, №7, №9, №11, №15, №18, №19. Тралейбусы паедуць у аб’езд праз вул. Паповіча, пр-т Касманаўтаў, Фарты, Гарнавых.
Па-іншаму паедуць таксама маршруткі №25тк і №35тк.
У ДП «Аператар пасажырскіх перавозак» распавялі, што пакуль новы расклад з’явіцца на самых запатрабаваных прыпынках. Па магчымасці ён з’явяцца на ўсіх прыпынках горада.
З 10 лютага ўжо закрылі стаянку па вуліцы Дамініканскай, за крамай «Абухоўскі». Гэта звязана з заменай зносам камунікацый на Вялікай Траецкай. Таксама закрылі прыпынак вул. Сацыялістычная.


