«Як прапаноўваў Бачкоў, не будзе». Ідзе другі этап рэканструкцыі Старога замка

Завяршаецца першы этап будаўніцтва Старога замку. Цяпер УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да распрацоўкі праекта другога этапу будаўніцтва, піша sb.by.

Праект другога этапу прадугледжвае аднаўленне самога палаца Стэфана Баторыя, а таксама флігеля. Важна ўдакладніць пытанне аб яго габарытах. Істотныя змены закрануць атык. Усе архітэктары, якія маюць дачыненне да праектавання гэтага палаца, не сумняваліся, што атык быў. Гэта значыць, што яшчэ адзін паверх павінен быць пабудаваны.

— Высокі чарапічны дах з мансардай дакладна будуць, але сама мансарда зменіцца. Так, як прапаноўваў Уладзімір Бачкоў, дакладна не будзе. Не будзе двухколернай лекцыйнай залы на 200 чалавек, не будзе і кафэ на тэрасе з боку пажарнай часткі. Наўрад ці яе можна будзе годна эксплуатаваць. Хадзіць па залах з кавай і марожаным, вядома, недапушчальна. А для таго, каб арганізаваць у гэтай установе якасны адпачынак, не хопіць вольнай прасторы. Нават адна група турыстаў там не змесціцца, — кажа дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Работы адкладаюцца, бо няма грошай

— Перад пачаткам праектавання будуць праведзены комплексныя навуковыя даследаванні. Яны будуць уключаць у сябе ў тым ліку і археалагічныя раскопкі. На іх правядзенне патрабуюцца грошы, якіх пакуль няма, таму работы адкладаюцца на некаторы час. Каб атрымаць найбольш поўнае ўяўленне аб тым, як выглядаў палац, ужо цяпер праводзяцца архітэктурныя зандажы.

Па выніках даследаванняў будзе складзена навуковая даведка, і наступная рэканструкцыя замка будзе весціся ўжо з улікам новых дадзеных. Да прыкладу, археалагічныя раскопкі дапамогуць вызначыць меркаваны ўваход у палац, а таксама атрымаць уяўленне аб знешнім выглядзе параднага ганка, рызаліта. Збітая тынкоўка не дала жаданага выніку. Аказалася, што фасад перакладзены ў настолькі шмат якіх месцах, што сказаць нешта пэўнае немагчыма.

Фота: sb.by
Таксама трэба разумець, як будзе аднаўляцца зала прыёмаў караля, да якога ўшчыльную прымыкае сцяна XIX стагоддзя. Зноў-такі зандажы павінны даць нам поўную карціну, — кажа дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Колькі каштуе рэканструкцыя

Паралельна распрацоўваюцца інтэр'еры. Што тычыцца ўнутраных памяшканняў, то спецыялісты абапіраюцца на інвентарызацыю, якая праводзілася часцей за ўсё перад прыездам караля.

На наступным тыдні ў Гродна прыязджае група экспертаў з Польшчы, якія азнаёмяцца з ходам рэканструкцыі Старога замка, выкажуць сваё меркаванне і, магчыма, дадуць каштоўныя парады, зыходзячы з досведу аднаўлення гістарычных аб’ектаў на тэрыторыі Польшчы. Дырэктар ацэньвае папярэдні вопыт супрацы па форме купала як пазітыўны.

На рэканструкцыю Cтарога замка ўжо патрачана 12 мільёнаў рублёў. Сёлета асвояць больш за 2,5 мільёна, выдзеленыя з абласнога бюджэту, і больш за 4 мільёны — з рэспубліканскага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025