За два месяцы кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву практычна дасягнула паловы ад абароту за ўвесь мінулы год, перадае партал euroby.info.

За няпоўныя два месяцы на мяжы з Беларуссю літоўскія памежныя службы і мытня затрымала ужо сем грузавікоў, якія ехалі з Беларусі з буйнымі партыямі цыгарэт. У Вільні знайшлі склад беларускіх кантрабандных цыгарэт, які дзейнічаў на базе фірмы, якая займалася рамонтам грузавых машын.

Лічбы выяўленых кантрабандных беларускіх цыгарэт у Літве велізарныя: канфіскавана 3 млн пачкаў цыгарэт, рынкавы кошт у Літве — амаль 10 млн. На чорным літоўскім рынку цыгарэты прадаюцца ў два разы танней за цыгарэты з крамы.

Самы папулярны на сённяшні дзень спосаб кантрабанды ў грузавых машынах — гэта стварэнне ў прычэпе з грузам другой сцяны, за якой схаваныя скрынкі з цыгарэтамі. Часцей за ўсё кантрабандай вязуць у Літву цыгарэты «NZ», «Минск», «Фест».

Фота: euroby.info
Фота: euroby.info