Звыш 20 спробаў незаконнага ўвозу кветак на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза спынена гродзенскімі мытнікамі з сярэдзіны лютага да сярэдзіны сакавіка 2019 года. Агульная колькасць незаяўленых кветак, а гэта пераважна ружы, — больш за 200 тыс. штук. Эканомія суб’ектаў гаспадарання на плацяжах склала б увогуле больш за 30 тыс. рублёў, паведамляе гродзенская мытня.

Найбольш буйныя партыі выяўлены ў пунктах пропуску «Брузгі» і «Беняконі», праз якія транспартныя сродкі расійскіх перавозчыкаў ехалі ў адрас расійскіх атрымальнікаў. У грузавых адсеках аўтамабіляў «Mercedes Benz» і «Volvo» апынуліся «лішнія» 35 тыс. і 68 тыс. кветак адпаведна. Агульны ацэначны кошт незаяўленага тавару склаў парадку 63 тыс. рублёў.

Па ўсіх выяўленых фактах мытняй распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці са ст. 14.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Так як санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае штраф, на рахункі юрыдычных асоб у кошт забеспячэння штрафу накладзены арышт у памеры 30% ад кошту незаконна тавару. Кветкавая прадукцыя прайшла далей у адрасу атрымальнікаў.