Праграма “Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае конкурс эсэ “За што я люблю Гродна”. Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвотны, незалежна ад узросту, месца пражывання і адукацыі. Конкурсныя працы на беларускай ці рускай мове дасылайце па адрасу uzv.hrodna@gmail.com да 07 сакавіка 2020.

Гэта конкурс для тых, хто нарадзіўся ў гэтым горадзе, гасцяваў у ім, калісьці прыехаў сюды і застаўся назаўсёды – для тых, хто любіць яго. За што – кожны вызначае для сябе сам. Камусьці падабаецца старажытная гісторыя, камусьці – маляўнічыя краявіды ваколіц, кагосьці прыцягваюць мілыя ўспаміны дзяцінства і юнацтва.

Мы прапануем выдатную магчымасць прызнацца ў любові да свайго горада, апісаць тыя цудоўныя мясціны альбо цікавосткі, за якія вы любіце горад.

Аб’ём тэксту павінен складаць не менш 1 старонкі фармату А4 і не больш 5 старонак фармату А4.

Мовы конкурса: беларуская, руская

Пачатак конкурса: 7 лютага 2020 года.

Завяршэнне конкурса: 7 красавіка 2020 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца прэтэндэнты, якія дашлюць конкурсныя працы на электронную пошту uzv.hrodna@gmail.com да 07 сакавіка 2020.

Назва файла мусіць уключаць слова “конкурс” і прозвішча аўтара. У тэксце ліста пазначце, калі ласка, Ваш кантактны нумар тэлефону.

Падчас ацэнкі конкурсных твораў улічваюцца:

– літаратурны змест;
– арыгінальнасць стылю;
– веданне гістарычных фактаў;
– пісьменнасць.

Узнагароды ад спонсараў і партнёраў за 1-е, 2-е, 3-е месца атрымаюць аўтары найлепшых тэкстаў, якія адбярэ прафесійнае журы.

Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў сакавіку 2020 года.

Пра месца, час і форму абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў будзе паведамлена пазней.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму