Гродзенскія футбольныя фанаты 16 лютага прыбралі бераг Нёмана і запусцілі чэлендж, у якім запрашаюць іншыя фанацкія рухі Беларусі далучыцца да экалагічнай акцыі.
Цікава, што эстафету гродзенцы передалі сваім сябрам у Беластоку і канкурэнтам з Брэста.
«Запускаем #ultraschallenge сярод фанатаў Беларусі! Разам зробім нашыя гарады чыстымі і прыгожымі! Эстафету перадаем нашым сябрам @ujb2002 (фанаты «Ягелоніі») і самым лепшым сябрам @ultrasgroup (фанаты «Дынама Брэст»), — такі подпіс з’явіўся пад фотаздымкамі ў сацыяльных сетках ад «Grodno Ultras».