У Гродне запрашаюць адзначыць Дзень калекцыянера на “Жывой бібліятэцы” разам са студэнтамі УЗВ і іх калекцыямі.
Цяжка знайсці чалавека, які хаця б аднойчы не пачынаў ствараць якую-небудзь калекцыю. Большасць з нас пачыналі калекцыянаваць з дзяцінства. Для некаторых калекцыянаванне стала захапленнем на ўсё жыццё. Што могуць калекцыянаваць людзі, чым прываблівае іх гэты занятак, што цікавага пра сваю калекцыю могуць распавесці яе ўладальнікі – 22 лютага ў жыхароў Гродна ёсць выдатная магчымасць паглядзець калекцыі, сабраныя студэнтамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. Дзень калекцыянера пройдзе ў фармаце «Жывой бібліятэкі».
Слухачы і госці прадставяць розныя калекцыі:
Аляксандр Сявенка (запрошаны госць) — Шкло 30-х гг. ХХ стагоддзя з Бярозаўкі. Скульптурныя партрэты дзеячаў культуры.
Аляксандр Віктаравіч неаднаразова арганізоўваў у чытальнай зале Аддзела мастацтва Абласной бібліятэкі тэматычныя паказы сваіх калекцый: фатаграфій, старадаўніх кніг, прадметаў рэлігійнага культу і інш.
Тамара Герасіменка — Памяць аб убачаных спектаклях. Тэатральныя праграмкі 70-х — 2000-х гадоў.
Ларыса Кіркевіч — Спадчына продкаў. Фотаальбом, кнігі, ноты, рукадзелле бабулі.
Ала Зайко — Сусветны жывапіс на паштоўках.
Тамара Паўлавіч — Мае любімыя камяні.
Лілія Вільчэўская — Любімы горад. Паштоўкі пра Гродна.
Лілія Грыгарук — Салодкія ўспаміны. Абгорткі ад цукерак.
Таццяна Шапель — Падсвечнікі 19-20 стагоддзяў. Метал, фарфор, шкло.
Уладзімір Рунге — Вакол зямнога шара. Паштоўкі з усіх кантынентаў.
Любоў Зорына — Посуд і дэкаратыўныя вырабы з металу.
Бонус для наведвальнікаў — бясплатныя кансультацыі па прадметах антыкварыяту ад Любові Зорынай.
Арганізатар мерапрыемства – курс “Таямніцы мастацтва” “Універсітэта Залатога Веку”. Выкладчыца курса – Любоў Зорына, гісторык мастацтвазнаўства, аўтарка даследаванняў па мастацтве і рамёствах Гарадзеншчыны. Выкладчыца “Універсітэта Залатога Веку” з 2014 года.
Дзе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (будынак польскага кансулята), 86 офіс (уваход з унутранага дворыка).
Калі: 22 лютага ў 12.00
Уваход вольны!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 152 62-01-81, +375 29 292-01-81 ці па электроннай пошце [email protected]


