У пятніцу на тэрыторыі былой Лукіскай турмы ў Вільні пачаліся здымкі сэрыялу амэрыканскай кампаніі стрымінгавага сэрвісу Netflix пад назвай Stranger things («Вельмі дзіўныя справы» ці «Загадкавыя падзеі»), паведамляе С**бода са спасылкай на партал DELFI.
«Дамова падпісаная, здымкі пачнуцца сёньня і працягнуцца ўсе выходныя», — пацьвердзіў BNS міністар юстыцыі Літвы Эльвінас Янкявічус.
twitter.com/Stranger_Things/status/1 228 317 976 438 296 576
- Летась Netflix здымаў у Вільні дэтэктыўны сэрыял Young Wallander, а міні-сэрыял «Чарнобыль», які атрымаў сусьветнае прызнаньне, здымаўся ў Вільні і Вісагінасе іншым амэрыканскім телегігантам HBO.
- У віленскай турме Лукішкі ў ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя сядзелі многія вядомыя беларусы, у тым ліку лідэр антырасейскага паўстаньня 1863−1864 гадоў Кастусь Каліноўскі.