Незвычайны раяль, на якім нельга зайграць, з’явіўся ў парку Жылібера 14 лютага. Яго устаноўкай займаўся Смеццесартавальны завод, які ў 2018 годзе ўсталёўваў у цэнтры Гродна сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі.
У раялі ўстаноўлены датчыкі руху, яны рэагуюць калі да прылады падыходзяць людзі. З раніцы 14 лютага ў раялі на паўторы грае песня Стаса Міхайлава — «Всё для тебя».
https://www.instagram.com/p/B8inFI9nXSo/