Паводле папярэдніх дадзеных Следчага камітэта, 13 лютага каля 12.30 гадзін у в.Глядавічыы Мастоўскага раёна 40-гадовы кіроўца трактара Амкадор пры перавозцы цюкоў саломы здзейсніў наезд на 37-гадовую жыхарку суседняй вёскі. Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла на месцы ДТЗ.

Следчыя разам са спецыялістамі ГКСЭ і супрацоўнікамі ДАІ агледзелі месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.

У Мастоўскім раёне жанчыну пераехаў трактар. Насмерць
У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.