Міністр інфраструктуры Польшчы зацвердзіў праект новай трасы, якая злучае Беласток і Гродна. Яна пройдзе па старой існуючай дарозе.

Завяршыўшы будаўніцтва аўтастрады Беласток — Варшава, палякі пераходзяць да наступнага этапу, найбольш чаканага для шмат каго з гродзенцаў: рамонт дарогі Беласток — Саколка — мяжа Беларусі (Кузніца), піша euroby.info.

У Польшчы зацвердзілі праект новай трасы Беласток-Гродна. Як яна пройдзе

Мадэрнізацыю дарог у Польшчы пачалі некалькі гадоў таму, і яна прадугледжвала, што абноўленая дарога Беласток — Саколка ў мэтах захавання ляснога экаланшафта павінна пайсці ў аб’езд Пушчы, што прывяло б да павелічэння трасы на 30 км.

Міністр інфраструктуры Польшчы пад націскам грамадскіх арганізацый падпісаў рашэнне аб тым, што названая траса S19 павінна пралягаць па старой дарозе.

Фактычна гэта азначае зялёнае святло для пошуку падрадчыкаў на будаўніцтва хуткаснай двухпалоснай экспрэс-трасы. У гэтым годзе будзе абраная фірма, якая зоймецца абнаўленнем 62,5 км дарогі.