Абноўлена. Паркоўка на Вялікай Траецкай за крамай «Абухаўскі» пасля добраўпарадкавання стане платнай, а ўласніка для яе будуць шукаць праз гарадскі аўкцыён. Пра гэта паведамляла «Гродненская праўда» са спасылкай на гарвыканкам, аднак праз нейкі час навіну адрэдагавалі.
Як піша autogrodno.by, інфармацыя аб пераходзе паркоўкі ў статус платнай пакуль не пацвердзілася. Пытанне застаецца адкрытым.
На паркоўцы, разлічанай на некалькі сотняў аўтамабіляў, прадугледзяць магчымасць спыняцца турыстычным аўтобусам — пра гэтыя планы было вядома яшчэ летась.
Стаянку закрылі для карыстання з 10 лютага. Гэта звязана з падрыхтоўкай да замены састарэлых камунікацый на Вялікай Траецкай.