На сайце petitions.by з’явіўся новы зварот да гродзенскіх уладаў. Іх просяць удасканаліць сістэму аплаты праезду ў гарадскім грамадскім транспарце.
Аўтар петыцыі прапануе ўвесці электронныя праязныя дакументы з магчымасцю папаўнення і спаганяць плату не за паездку, а за час, які яна заняла.
Таксама ў петыцыі просяць арганізаваць продаж талонаў па банкаўскіх картах, або ўвесці сістэму непасрэднай аплаты праезду банкаўскай картай. Аўтар звяртае ўвагу, што падобныя сістэмы працуюць у многіх гарадах свету, у тым ліку і ў Мінску.
Падпісаць зварот можна да 9 сакавіка, пасля ён будзе накіраваны ў Гродзенскі гарвыканкам.