Фермерскі рынак хацелі стварыць у гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti. Але ў працэсе будаўніцтва ад ідэі адмовіліся. На прэс-канферэнцыі кіраўнікі праекта распавялі, чаму так адбылося.

— На нейкім этапе мы зразумелі, што фермерскі рынак як бізнес-мадэль у абласных гарадах Беларусі - не вельмі рабочая ідэя. Па простай прычыне: большая частка жыхароў Гродна жыве за тэрыторыяй горада і могуць купіць альбо фермерскія прадукты, альбо прадукты дастаткова якасныя, — распавядаюць у адміністрацыі. — Ідэя фермерскага рынку па большай частцы працуе ў мегаполісах — Масква, Пецярбург, дзе ёсць праблема з якаснымі прадуктамі харчавання. У Беларусі ў прынцыпе такой праблемы няма.

Тым не менш, акцыянераў сама ідэя фермерскага рынку не пакідае. Але яе складана злучыць з канцэпцыяй Triniti. Як кажа кіраўніцтва, у рамках комплексу рынак страціць сваю атмасферу і асаблівасць.

Акцыянеры Triniti ідуць у сельскую гаспадарку і арганічнае земляробства. Ёсць праект «Здаровая краіна», у рамках якога вырошчваюць арганічныя прадукты. Ён мае сертыфікаты арганічнай вытворчасці.


Чытайце таксама: Как владельцы «Конте Спа» вложили миллион в экоферму и растят клубнику без химии


— Акцыянерам гэта цікава і важна. Але ў рамках Triniti ідэя не будзе закранута і рэалізаваная. Цалкам верагодна, гэта будзе асобны праект, — кажуць у адміністрацыі.

ГЗК Triniti запрацуе ў Гродне 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тыс. кв. метраў з 84.


Чытайце таксама:

Сколько стоил ТРК Triniti и когда он окупится

Смотрите, как выглядит ТРК Triniti перед открытием

В ТРК Triniti можно будет получить Tax Free

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life