Кіраўнік міністэрства інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч зняўся ў відэа для Tik Tok. Ролік апублікаваны ў афіцыйным запісе ведамства ў дадзенай сацсетцы, паведамляе ont.by.
На відэа міністр інфармацыі пералічвае прычыны, па якіх трэба схадзіць на XXVII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш. Яна адкрылася 5 лютага і працягнецца да 9 лютага. У канцы роліка Аляксандр Карлюкевіч запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу.
Інтэрнэт-карыстальнікі ацанілі тое, што міністэрства інфармацыі выкарыстоўвае сацсетку для далучэння насельніцтва да культурных мерапрыемстваў.