У Беларусі стварылі працоўную групу, якая не дапусціць завоз каронавіруса

У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па недапушчэнні завозу каронавіруса ў краіну. Пра гэта распавёў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у інтэрв'ю праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

4-га лютага стварылі міжведамасную групу на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Уладзімірам Кухаравым. Сустаршыні - міністр аховы здароўя і міністр па надзвычайных сітуацыях.

Мэта — забяспечыць максімальна эфектыўнае ўзаемадзеянне розных дзяржорганаў для недапушчэння завозу дадзенага віруса ў краіну. А таксама лакалізацыі, калі такі пацыент у нашу краіну ўсё-ткі патрапіць. На дадзены момант ні аднаго хворага і ні аднаго выпадку завозу каронавіруса ў Беларусь не выяўлена.

48 турыстаў, якія наведалі Кітай, звярнуліся да лекараў

Па словах Уладзіміра Караніка, 48 пацыентаў, якія былі ў Кітаі ў апошнія тры тыдні, звярнуліся да лекараў з прыкметамі віруснай інфекцыі. Пашыраныя лабараторныя даследаванні не пацвердзілі наяўнасць каронавіруса. Былі выяўлены вірусы грыпу, рынавірусы і іншыя рэспіраторныя вірусы, звычайныя для Беларусі.

З кітайскага горада Ухань (правінцыя Хубэй), закрытага на каранцін з-за ўспышкі каронавіруса, 2 лютага былі эвакуіраваны пяць беларускіх грамадзян. Пры падтрымцы казахскага боку яны дастаўлены ў Нур-Султан, дзе знаходзяцца ў супрацьінфекцыйным корпусе пры шматпрофільнай бальніцы і застануцца там да зняцця каранціну. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, усе адчуваюць сябе здавальняюча, без прыкмет хваробы. Сёння казахскі бок планаваў перадаць ім сімкарты і сродкі мабільнай сувязі.

З’явілася таксама інфармацыя аб тым, што яшчэ 10 грамадзян Беларусі эвакуююць з Кітая ў Цюменскую вобласць Расіі. Яны застануцца там на час інкубацыйнага перыяду (14 дзён). З імі наладзяць сувязь супрацоўнікі консульскіх аддзелаў альбо беларускай амбасады. Калі беларусы, якія зараз знаходзяцца ў Кітаі, захочуць эвакуявацца, ім прадаставяць месцы ў казахскіх ці расійскіх самалётах. Гэта пацвердзілі ўрады Казахстана і Расіі.

Як Беларусь праводзіць прафілактыку

Беларусь плануе адправіць у КНР яшчэ адзін борт з гуманітарнай дапамогай. Там будуць сродкі індывідуальнай абароны, беларускія дэзінфікуючыя сродкі.

У Беларусі праводзіцца комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каронавірусам новага тыпу. Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўстрымацца ад наведвання КНР.

У пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы праводзіцца ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль асоб, якія прыбываюць на тэрыторыю краіны, у тым ліку з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання. У 23 пунктах пропуску арганізаваны забор матэрыялу для лабараторнага абследавання грамадзян, якія прыбываюць з КНР. У Нацыянальным аэрапорце Мінск забяспечана правядзенне падвойнага санітарна-каранціннага кантролю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025