У Гродне 12 лютага адкрыецца найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр Беларусі TRINITI. У гэты ж дзень у ім адкрыецца першы ў горадзе рэстаран хуткага харчавання KFC.

На адкрыцці для першых наведвальнікаў абяцаюць асаблівыя сюрпрызы і акцыі, але што менавіта гэта будзе — пакуль не вядома.

www.instagram.com/p/B8Juwn2HJyc/?utm_source=ig_embed

Пачаткова планавалася, што KFC адкрыецца ў Triniti яшчэ ў канцы 2018 года, але тэрміны здачы першай лініі гандлёва-забаўляльнага цэнтра пераносіліся.

Пра прыход сеткі ў Гродна казаў яшчэ ў 2017 годзе генеральны дырэктар «БелФудСервіс» (фірма кіруе франшызай KFC у Беларусі) Сяргей Дуцін:

«Гродна — выдатны горад, але там няма маштабных гандлёвых цэнтраў, дзе мы маглі б адкрыць рэстаран. Тым не менш, зараз у Гродне ідзе актыўнае будаўніцтва цэнтраў, якія могуць цалкам адпавядаць нашым крытэрам. Да таго ж у Гродне ёсць шмат вакантных зямельных участкаў, ды і шчыльнасць забудовы там значна ніжэй, чым у Мінску».

Цяпер KFC дачакаўся з’яўлення адпаведнага ТРЦ і адкрываецца ў Гродне.


Чытайце таксама: У Гродне адкрыюць самы вялікі ў краіне фудкорт. Ён будзе выглядаць як сярэднявечны горад