Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС знайшлі Наталлю Цішанаву. 3 лютага ноччу жанчына знаходзілася ў адной з вёсак Гродзенскага раёна, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Нагадаем, 23 студзеня ў міліцыю з заявай звярнуўся яе муж. Ён паведаміў, што 18 студзеня каля 19 гадзін яна патэлефанавала яму на мабільны тэлефон і сказала, што затрымаецца на працы. Пасля гэтага больш на сувязь не выходзіла.
Жанчыну перадалі яе бацькам. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.
З самой Наталляй звязацца пакуль немагчыма. «Наша Н**а» пагаварыла з яе мужам Андрэем, але мужчына быў лаканічны:
«Нічога не здарылася, яна знайшлася. Была ў вёсцы ў бацькоў. Вось так бывае ў жыцці. З ёй пагаварыць нельга. Чалавеку трэба адыйсці ад праблем».
Андрэй абверг, што прычынай знікненння яго жонкі маглі стаць алкагольныя прыгоды.
«Яна не п’е зусім, у адрозненне ад мяне», — адказаў ён.
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…