Чэргі паменшацца? У Гродне з’явіўся найноўшы камп’ютарны тамограф

На базе Гродзенскай універсітэцкай клінікі запрацаваў найноўшы рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф. Плануецца, што з дапамогай сучаснага апарата колькасць даследаванняў павялічыцца на 2 тысячы ў год, паведамляе rgazeta.by.

— Дадзены тамограф будзе выкарыстоўвацца для пацыентаў як стацыянарных, якія знаходзяцца на лячэнні ў універсітэцкай клініцы, так і амбулаторных. Размяшчэнне яго ў анкалагічным аддзяленні невыпадковае, таму што перавага будзе аддадзена пацыентам менавіта з анкалагічнымі захворваннямі, — распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алена Краткова.

З дапамогай апарата можна праводзіць даследаванні сасудаў, актыўна ўжываць яго для дыягностыкі дабраякасных і злаякасных утварэнняў, а таксама выкарыстоўваць для пацыентаў у цяжкім стане, калі неабходна прымаць экстранныя рашэнні. Новы тамограф будзе працаваць у тры змены, і штодня даследаванні на апараце змогуць прайсці больш за 35 чалавек.

Даследаванне — 10 секунд

— За адзін абарот трубы — гэта палова секунды, выконваецца 80 зрэзаў таўшчынёй 0,5 міліметра. Гэта значыць усё цела пацыента можна прасканаваць менш чым за 10 секунд. Як бачыце, прапускная здольнасць апарата высокая, а значыць, павялічваецца колькасць даследаванняў і заканамерна памяншаецца чарга, — дзеліцца загадчык кабінета рэнтгенаўскай кампутарнай тамаграфіі Кацярына Волкава.

Найноўшы рэнтгенаўскі камп’ютарны тамограф коштам больш за 800 тысяч беларускіх рублёў набыты за кошт сродкаў Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Яшчэ 200 тысяч, але ўжо з абласнога бюджэту, вылучылі на рамонтна-падрыхтоўчыя працы.

Абсталююць і іншыя гарады вобласці

Як распавёў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, сёння адбываецца камплектацыя найноўшым абсталяваннем медыцынскіх устаноў не толькі Гродна, але і іншых буйных населеных пунктаў. Да канца года па вобласці плануецца набыць 24 адзінкі высокатэхналагічнага абсталявання.

Сёння тамограф усталяваны ў анкалагічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі і максімальна задзейнічаны ў дыягностыцы захворванняў па гэтым профілі. Але з увядзеннем у строй новага анкадыспансера, будаўніцтва якога было пачата ў Гродна у 2019 годзе, цяперашні тамограф перапрафілююць на патрэбы неўралогіі і нейрахірургіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025