2-га лютага на «Беларускім радыё Рацыя» пачне выходзіць новая штотыднёвая музычная перадача «У змроку». Весці яе будзе музыка і гукарэжысёр, аўтар праекта Tochka K Яўген Кучмейна, паведамляе r**yja.com.

Музыка нарадзіўся ў мястэчку Іўе, мае ўласную студыю гуказапісу, запісвае ўласныя альбомы, трэкі ды альбомы іншых беларускіх музыкаў і гуртоў. Што гэта будзе за перадача, распавядае Яўген Кучмейна:

— У першай сваёй перадачы я прадстаўлю самых яскравых прадстаўнікоў напрамкаў Trip hop і Acid dazz, Chillоut, Downtempo, Lounge, якія задалі напрамак руху. Магчыма будзе раздзяляцца Швецыя або Нарвегія, або беларускае асяроддзе Trip hop, Chillоut, Acid dazz. Ці мабыць якія небудзь яшчэ тэмы, якія-будуць аб’яднаныя агульнай паэтычнай тэмай.

Першы выпуск прагучыць 2-га лютага, а 21:05 паводле беларускага часу.