У аўта- і мотасупольнасці Гродне з’явілася надзея, што ў нашым горадзе будзе пабудавана гоначная траса. На нядаўняй сустрэчы з уладамі Гродна ідэя аўтадрома была падтрымана і пад яе будаўніцтва былі прапанаваны дзве лакацыі. «АвтоГродно» публікуе першыя рэндары трасы.
Нагадаем, у Гродне ўжо былі тры спробы стварэння гоначных трас, але яны праваліліся.
У 2019 годзе «АвтоГродно» сабраў захопленых аўтамабілістаў, матацыклістаў і спартсменаў Гродна. Яны абмеркавалі, якой можа быць траса ў сучасных рэаліях і для якіх дысцыплін, школ, мерапрыемстваў і спаборніцтваў яна будзе запатрабаваная. Затым удзельнікі сустрэчы выязджалі «ў палі» ў пошуках пасуючых лакацый для будучай трасы.У студзені 2020 была арганізавана сустрэча са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама. Мечыслаў Гой падтрымаў ініцыятыву, убачыў патэнцыял трасы для гродзенцаў і турыстаў. Вынікам сустрэчы стала прапанова двух магчымых лакацый для пабудовы аўтадрома.
Якім павінен быць аўтадром ў Гродне?
Аўтадром павінен адпавядаць стандартам міжнародных аўта-і мотафэдэрацый (FIA і FIM), каб на ім маглі праводзіцца еўрапейскія спаборніцтвы. Гэта значыць, што акрамя самога трэка, ён павінен ўключаць трыбуны, боксы для абслугоўвання тэхнікі, кафэ і паддок (пляцоўка для разгортвання лагера каманд). У перспектыве на трасе можа быць свой гасцінічны комплекс, аўтасэрвіс, мыйка і іншыя аб’екты.
Мінімальны спіс магчымых мерапрыемстваў:
— TimeAtack,
— Дрыфтынг,
— Джымхана,
— Трэк-дні,
— Спаборніцтвы па картынгу,
— Супермота,
— Мінімота,
— Мотаджымхана,
— Кальцавыя гонкі.
Траса павінна функцыянаваць і ў буднія дні, каб на ёй займаліся дзеці і дарослыя:
— школа картынгу,
— школа аўтамабільнага спартовага і экстрэмальнага кіравання,
— моташкола (і квадрашкола).
Даўжыня трасы — каля 3 км. Арыенціровачны кошт — 4 000 000 USD.
Варыянты фінансавання
1. Фінансаванне Еўрасаюзам. Для атрымання гранта неабходна знайсці тых, хто гатовы рэалізаваць падобны праект у Латвіі, Літве, Польшчы альбо ва Украіне.
2. Прыватны інвестар.
3. Збор сродкаў краудфандынгам.
Каб траса стала рэальнасцю, «АвтоГродно» звяртаецца да патэнцыйных партнёраў і валанцёраў за падтрымкай. Вы можаце быць карысныя, нават калі яшчэ не атрымалі правы кіроўцы або проста не любіце шум матацыклістаў па начах. Зацікаўленых просяць пісаць у рэдакцыю або ў акаунт GrodnoRing у інстаграм.