Выкладчыкі «Лятучага ўніверсітэта» стварылі гід па інтэлектуальнай спадчыне беларускага мастака, паэта і дызайнера Міхала Анемпадыстава. Эсэ, артыкулы, інтэрв'ю даюць магчымасць разам прайсці па складаных пытаннях беларускай культуры, убачыць у простым падставовае, а ў гісторыі - будучыню.

Даследчык, дызайнер, фатограф, графік, паэт, публіцыст Міхал Анемпадыстаў найперш вядомы «Народным альбомам» і сваімі мастацкімі вобразамі і стылем. Два гады таму Міхала Анемпадыстава ня стала. Да канца нерасчытанным ён застаецца як даследчык і мысляр.

Чытайце таксама: Горад вачыма дызайнера: Міхал Анемпадыстаў пра перавагі, недахопы і перспектывы Гродна

Як зразумець, дзе пачынаецца і сканчаецца беларуская культура і ці трэба ўвогуле вызначаць гэтыя межы? Як можа існаваць традыцыя сёння і ў якой форме яна будзе працаваць на сучасную ідэнтычнасць?

«Уяўляючы Беларусь» — так можна было б назваць увесь творчы і інтэлектуальны шлях Міхала Анемпадыстава. Ён меў неверагодную здольнасць пераасэнсоўваць беларускую традыцыю, перакладаць яе ў сучасны кантэкст, рабіць ужывальнай і чытэльнай «тут і цяпер». Пераходзьце па спасылцы https://dp.fly-uni.org/guides/michalaniempadystau/ — і разбірайцеся ў нашай культуры, натхняйцеся ў сваёй творчасці.