27 студзеня ў свеце памятнымі мерапрыемствамі адзначалі Дзень памяці ахвяраў Халакосту. Канцэрт і запальванне памятных свечак прайшлі і ў гродзенскай сінагозе.
Традыцыйна ў гэты дзень у сінагозе збіраюцца прадстаўнікі духавенства горада, дыпламаты і неабыякавыя грамадзяне, каб успомніць бязвінна загінулых людзей у перыяд Другой сусветнай вайны.
«Як шматгадовым арганізатарам такіх мерапрыемстваў, нам прыемна адзначыць, што шмат моладзі, школьнікаў і студэнтаў адгукнуліся і наведалі нас у гэты дзень. Бо ўсім нам важна, акрамя памяці аб трагедыі Халакоста, перадаць пасланне талерантнасці і ўзаемапавагi для пабудовы светлай будучыні для нас усіх, такіх розных. Для гэтага важна ўсім нам сёння не маўчаць, каб такое зло як антысемітызм і нацызм нiколi не паўтарылiся на нашых землях.
Запрашаем усіх зацікаўленых адгукнуцца і пачаць супрацоўнічаць разам, настаўнікаў, людзей мастацтва, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў і іншых — любога, хто мае неабходную сферу ўплыву", — распавёў Яўген Калодзін, дырэктар «Шомэр-Інтэрнэшнл» Асацыяцыі іудзейска-хрысціянскага дыялогу ў Беларусі, арганiзатар Мiжнароднага Дня памяці ахвяраў Халакосту ў Гродне.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…