27 студзеня ў свеце памятнымі мерапрыемствамі адзначалі Дзень памяці ахвяраў Халакосту. Канцэрт і запальванне памятных свечак прайшлі і ў гродзенскай сінагозе.

Традыцыйна ў гэты дзень у сінагозе збіраюцца прадстаўнікі духавенства горада, дыпламаты і неабыякавыя грамадзяне, каб успомніць бязвінна загінулых людзей у перыяд Другой сусветнай вайны.

«Як шматгадовым арганізатарам такіх мерапрыемстваў, нам прыемна адзначыць, што шмат моладзі, школьнікаў і студэнтаў адгукнуліся і наведалі нас у гэты дзень. Бо ўсім нам важна, акрамя памяці аб трагедыі Халакоста, перадаць пасланне талерантнасці і ўзаемапавагi для пабудовы светлай будучыні для нас усіх, такіх розных. Для гэтага важна ўсім нам сёння не маўчаць, каб такое зло як антысемітызм і нацызм нiколi не паўтарылiся на нашых землях.

Запрашаем усіх зацікаўленых адгукнуцца і пачаць супрацоўнічаць разам, настаўнікаў, людзей мастацтва, грамадскіх і рэлігійных дзеячаў і іншых — любога, хто мае неабходную сферу ўплыву", — распавёў Яўген Калодзін, дырэктар «Шомэр-Інтэрнэшнл» Асацыяцыі іудзейска-хрысціянскага дыялогу ў Беларусі, арганiзатар Мiжнароднага Дня памяці ахвяраў Халакосту ў Гродне.

#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
Яўген Калодзін
У памятны дзень у сінагозе гучала яўрэйская музыка народнага эстрадна-сімфанічнага аркестра Nota Band.


Чытай таксама: «Маўклівы» перформанс у памяць ахвяраў Халакосту прайшоў у Гродне

#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту
#StopThisStory: У сінагозе ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life