Фота: адкрытыя крыніцы
Абвешчаны новы конкурс на атрыманне стыпендый для навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце 16−17 год, якія жадаюць паглыбіць свае веды аб Еўропе і Еўрапейскім саюзе. Заяўкі прымаюцца да 14 сакавіка 2020 года.
Стыпендыяльная праграма фінансуецца ЕС. Стыпендыі атрымаюць 35 найбольш паспяховых навучэнцаў з шасці краін, якія па завяршэнні навучання атрымаюць міжнародна прызнаны дыплом Міжнароднага бакалаўра (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні. Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца ў Новай школе, Тбілісі, Грузія. Курс навучання разлічаны на два гады, пачынаючы з акадэмічнага года 2020−2021.
Гэтая ўнікальная праграма спалучае перадавы акадэмічны досвед праграм IB са спецыялізаваным выкладаннем, натхнёным еўрапейскай школьнай сістэмай. Абраныя студэнты будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі, пашыраць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз, паглыбляць веданне еўрапейскіх моў, літаратуры і гісторыі. Студэнты змогуць удзельнічаць у насычанай пазакласнай праграме, а таксама прымаць удзел у канферэнцыях высокага ўзроўню па пытаннях ЕС. Па сканчэнні праграмы студэнты атрымаюць міжнародны дыплом бакалаўра (IB) ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.
Еўрапейская школа Усходняга партнёрства была створана ў рамках намаганняў ЕС і яго краін-партнёраў па ўмацаванні адукацыйных магчымасцей і міжрэгіянальных абменаў для моладзі ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.
Для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленыя навучэнцы мусяць падаць заяўкі да 14 сакавіка 2020 года, 12:00 (поўдзень, UTC +4:00) праз сайт www.eapeuropeanschool.eu. Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты і сумоўе для загадзя адабраных кандыдатаў. Спіс стыпендыятаў на 2020−2021 навучальны год будзе абвешчаны ў другой палове траўня 2020 года.
Па ўсіх пытаннях просім звяртацца па электронным адрасе euscholarship@eapeuropeanschool.eu або па тэлефоне: + 995 32 225 70 06 (стацыянарны тэлефон).
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…