Супрацоўнікі міліцыі завяршылі праверку па факце, які здарыўся ў Лідзе на тэрыторыі цэха па забою свіней і буйной рагатай жывёлы, што належыць Лідскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Як распавёў «Лiдскай газеце» начальнік Лідскага РАУС Дзмітрый Уляшка, па яе выніках у дачыненні да дзвюх асоб складзены пратакол па артыкуле 15.54 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Жорсткае абыходжанне з жывёламі». Пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь ці ж адміністрацыйны арышт.
Справа накіравана ў суд Лідскага раёна.
Раней у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім адлюстравана, як на тэрыторыі забойнага цэха па вуліцы Талстога, працоўныя за нагу прывязалі карову да грузавіка. Жывёла ўпала, імкнулася падняцца, але машына пацягнула яе па асфальце.