Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы У. Караткевіча, паведаміла r**yja.com.
— Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki.
Чытайце таксама: Dzieciuki далі першы сольны канцэрт у Гродне і сабралі 200 наведвальнікаў
Па словах музыкі, альбом будзе выкладзены ў інтэрнэце: — Чатырнаццаць песень я запісваю на студыі tochka K у Жэні Кучмейны. Тое, што інтэрнэт-рэліз будзе, то гэта дакладна. Яшчэ трэба будзе падумаць над вокладкай. Ці будзе гэта на кружэлках, я не ведаю. Усё будзе залежыць ад таго, ці зацікавіць кагосьці гэты матэрыял.
Музыка плануе завяршыць запіс альбома цягам бліжэйшага месяца.