Смаргонскі РАУС абвесціў вышук без вестак зніклай 15-гадовай дзяўчынкі. Зніклая Шукеловіч Сняжана Дзмітрыеўна — са шматдзетнай сям'і ў Смаргоні.
Учора, 23 студзеня, каля 8 гадзін раніцы яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка зараз невядома.
Прыкметы: на выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, нос увагнуты, валасы светла-русыя.
Была апранута: цёмна-зялёная дэмісезонная куртка, чорная байка, сінія джынсы, белыя красоўкі, пры сабе мела карычневы заплечнік.
Раней дзяўчынка неаднаразова сыходзіла з дому.
Тых, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне непаўналетняй, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 281 69 69, 8 (029) 786 67 42, 102
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…