Новости

«Белпошта» змяніла кошт перасылкі некаторых лістоў і адмяніла камісію за сацплацяжы праз АРІП

«Белпошта» змяніла тарыфы на перасылку некаторых лістоў па тэрыторыі Беларусі, паведамілі на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры аплаце сацыяльных паслуг праз касы аддзяленняў пошты камісію 60 капеек браць не будуць.

У кантакт-цэнтры «Белпошты» растлумачылі, што камісія не будзе брацца за аплату праз касу тых паслуг, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, піша t*t.by.

Калі паглядзець у АРІП, гэта паслугі няні, сядзелкі, разавая і сацыяльная дапамога дома, гурткі і іншае.

— Прыём плацяжоў - гэта дадатковая паслуга РУП «Белпошта». Раней плата за гэта не бралася. З 1 студзеня 2020 года пад прыём некаторых плацяжоў праз касу мы сталі браць 60 капеек. Але калі плацёж прымаецца за сацыяльную паслугу, камісія за яго спаганяцца не павінна, — сказала аператар кантакт-цэнтра.

Таксама з 30 студзеня падаражэе перасылка заказнога ліста масай да 20 г для фізічных асоб на 8 капеек і будзе каштаваць 1,98 рубля, для юрыдычных асоб — 2,04 рубля. Падвысяцца тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў «Е-commerce», паслугі лінейкі «Камфорт», паслугі «Паштовы кур’ер» у сярэднім на 5 працэнтаў.

Тарыфы на ўніверсальныя паслугі паштовай сувязі (перасылка простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі)), перасылку адпраўленняў «1 клас», дадатковыя паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання «Белпошта» не мяняе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025