«Здымаюць ў ютубах і вайберах». Суддзя выказаўся пра відэаздымку ў судзе

Скаргу чарговага актывіста на рашэнне суда Ленінскага раёна разгледзелі ў Гродзенскім абласным судзе 16 студзеня. Уладзіміра Арцымана асудзілі па арт.23.34 КаАП РБ за ўдзел у пікеце за незалежнасць Беларусі і прысудзілі да штрафу ў 10 базавых. Скаргу разгледзеў суддзя Васіль Скок.

Актывіст хадайнічаў аб правядзенні аўдыё- і відэаздымкі. Суддзя дазволіў запісваць аўдыё, але не відэа. Уладзімір быў з ім не згодны. Ён спасылаўся на закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і Канстытуцыю РБ. Актывіст казаў, што не можа быць абмежаваны доступ і распаўсюд інфармацыі. А згодна з Канстытуцыяй РБ ён мае права фіксаваць дзеянні дзяржслужачых. Суддзя ж спаслаўся на арт.10.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса, які кажа, што здымка вядзецца з дазволу суддзі.

— Столькі здымаюць у ютубах і вайберах… Права такое дадзена — і я не хачу, каб на мяне глядзелі… Частку вырвуць і пакажуць у такім ракурсе, што балюча глядзець, — патлумачыў суддзя. Таксама ён сказаў, што «ў Амерыцы ў судах карцінкі малююць, а вы тут запісваеце».

Пасля гэтага пачаўся разгляд скаргі. Уладзіміра абвінавачвалі ў парушэнні парадку пікетавання. Актывіст ж казаў, што справа разгледжана аднабакова і неаб’ектыўна, а доказаў яго віны не маецца. Злачыннага намеру ён не меў, а дзейнічаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй. Ён прасіў адмяніць рашэнне ніжэйстаячага суда і спыніць вытворчасць справы.

— Я прыйшоў на Стары мост, каб выказаць сваё меркаванне — паводле Канстытуцыі я маю права выказваць меркаванне. Другая мэта — абараніць незалежнасць краіны, зноў-такі, згодна з Канстытуцыяй. Ставіцца пад пытанне суверэнітэт краіны. Таму я сваім абавязкам лічыў выйсці на пікет, — сказаў Уладзімір.

Суддзя сказаў, што арганізатарам варта было ўзяць дазвол на акцыю. Пасля абмеркавання ён прыйшоў да высновы пакінуць рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў.

Уладзімір Арцыман кажа, што гэта было чаканым. Ён плануе абскардзіць рашэнне далей: у старшыні Гродзенскага абласнога суда, у Вярхоўным судзе і ў Камітэце па правах чалавека. Уладзімір Хільмановіч з праваабарончай арганізацыі «Вясна» кажа, што па такіх артыкулах практычна не бывае апраўдальных рашэнняў. Але абскардзіць іх важна для розгаласу.

На наступным тыдні разгледзяць скаргі Сяргея Верамеенкі (23-га студзеня ў 14.30), Мікалая Саляніка (21-га студзеня ў 16.30) і Вадзіма Саранчукова (час будзе вядома пазней).

На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025