У Гродне з 18 студзеня 2020 г. зменяцца назвы чатырох прыпынкаў грамадскага транспарту. Пра гэта паведамілі ў гродзенскім Аўтобусным парку.

  • «Гандлёвы каледж» па вул. Паповіча будзе называцца «Каледж эканомікі і кіравання»;
  • «Аптэчны склад» па вул. Курчатава памяняе назву на «Міні-рынак „Дзевятоўка“»;
  • «База „Галантарэя“» па шашы Азёрскай (у абодва кірункі) зменіцца на «Крама таварыства „Гродна Культторг“»;
  • «Маслабаза» па вул. Карскага зменіць назву на «Гроднагаз».