У Гродне з 18 студзеня 2020 г. зменяцца назвы чатырох прыпынкаў грамадскага транспарту. Пра гэта паведамілі ў гродзенскім Аўтобусным парку.
- “Гандлёвы каледж” па вул. Паповіча будзе называцца “Каледж эканомікі і кіравання”;
- “Аптэчны склад” па вул. Курчатава памяняе назву на “Міні-рынак “Дзевятоўка””;
- “База “Галантарэя”” па шашы Азёрскай (у абодва кірункі) зменіцца на “Крама таварыства “Гродна Культторг””;
- “Маслабаза” па вул. Карскага зменіць назву на “Гроднагаз”.


