На чым у Гродне хутчэй дабірацца ў гадзіну-пік: машына, ровар, электрасамакат або монакола? Такі эксперымент 14 студзеня правядзе партал autogrodno.by.
У канцы працоўнага дня ўдзельнікам эксперыменту трэба будзе дабрацца ад пункта А ў пункт Б. Працоўны варыянт маршруту: АЗОТ – Румлёўскі мост – праспект Янкі Купалы – Савецкая плошча – вул.
Савецкая / Вялікая Траецкая – вул. Віленская.
Умова – выконваць ПДР.
Веласіпедыстаў Гродна прадставіць журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч.


