У Гродне майстар Аляксандр Семянчук зварыў з металу матацыкл, на якім можна гатаваць шашлыкі. Сваю працу ён паказаў «АвтоГродно».

— Мне стала цікава, ці змагу я выканаць падобную працу з металу. Рабіў для сябе, працаваў у вольны час на працягу месяца. Тут каля тыдня чыстага часу, — распавядае Аляксандр.

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

Сам мангал выкананы ў выглядзе паліўнага бака, афарбаванага тэрмаўстойлівай фарбай. Аляксандр кажа, што фарба вытрымлівае тэмпературу да 1 000 градусаў па Цэльсію.

— Вы цалкам самі прыдумалі матацыкл? — пытаецца «АвтоГродно» ў майстра.

— Я бачыў фатаграфію падобнага матацыкла ў інтэрнэце. Рабіў па яго вобразу. Але ўсе прапорцыі прадумаў асабіста. У яго памеры сапраўднага матацыкла, важыць каля 100 кілаграм, — кажа Аляксандр.

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

В Гродно сделали мангал в виде мотоцикла. Фото

View this post on Instagram

В процессе?

A post shared by Aleksandr Semenchuk (@semenchuk2543) on

Матацыкл можна разбіраць на часткі і так перавозіць. Але месца для яго ўстаноўкі яшчэ не прыдумалі.

— У некаторых дварах шматпавярховак у Гродне жыхары усталёўваюць мангалы. Ці не выключаеце, што ў вас могуць зрабіць замову?

— Не надта ў гэта веру. Мне здаецца, што цяпер такі час, калі ўсе шукаюць бюджэтныя рашэнні, — кажа майстар.