12 студзеня падапечныя Сяргея Пушкова правялі заключны матч у фінальным турніры Кантынентальнага кубка. Гродзенцы прайгралі англійскаму «Нотынгему» і фінішавалі ў розыгрышы толькі на трэцім месцы.
«Нотынгем» — «Нёман» 4:3 (0:2, 3:1, 1:0)
галы:
01:31 0: 1 — Кіслы (Рэмезаў)
15:10 0: 2 — Маліноўскі (Кіслы, — бол.)
26:38 1: 2 — Хансен (Херр)
29:57 1: 3 — Кіслы (Рэмезаў, Ляўша)
33:33 2: 3 — Харват (Фик)
37:01 3: 3 — Херр (Лаховіч, Хансен)
58:50 4: 3 — Головковс (Перлін)
Пасля сустрэчы з «Нотынгемам» галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў сказаў:
— Засмуціў вынік. Асабліва той факт, што пастаўленую задачу па заваяванні Кантынентальнага кубка не атрымалася выканаць. Калі казаць у цэлым па турніры, то можна парадавацца, як яго правяла каманда з пункту гледжання самааддачы, барацьбы, жадання. Хлопцы аддаваліся і паказвалі добры хакей. У прайграных матчах нам не хапала зусім ледзь-ледзь, хоць мы і вялі ў ліку — што з датчанамі, што з англічанамі. Але гэтыя каманды паказалі нам на нашы слабыя месцы і праблемы.
Нягледзячы на вынік, падзякаваў рабят за самааддачу і жаданне змагацца. Нават калі мы саступалі, знаходзілі сілы вяртацца ў гульню. Але за памылкі на такім узроўні адразу варта пакаранне. Усе прапушчаныя шайбы — вынік нашых слабых месцаў. Але, паўтаруся, радуе тое, як хлопцы паставіліся да ўсяго турніру — як працавалі, біліся. Кожны гуляў на каманду, што было відаць з першага матчу. Але, на жаль, крыху не атрымалася.
Гаспадары турніру ў Даніі - каманда «Сэндэрюске» выйграла Кантынентальны кубак.