Новости

«Шэнген» за 35 еўра (абноўлена). У Брусэлі падпісалі пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму

8 студзеня падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 еўра.

— Дамовы прадугледжваюць на ўзаемнай аснове спрашчэнне парадку выдачы візаў, уключаючы зніжэнне візавага збору да 35 еўра, і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне рэадмісіі. Палажэнні пагадненняў пачнуць прымяняцца ў першы дзень другога месяца пасля абмену паведамленнямі пра выкананне бакамі ўнутраных працэдур, — цытуе onliner.by прэс-службу МЗС Беларусі.

З боку ЕС дакумент падпісаў намеснік прэм’ер-міністра — міністр унутраных спраў Харватыі Давор Бажыновіч (ад імя харвацкага старшынства ў Еўрапейскім савеце) і Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан.

Пагадненне ўступіць у сілу першага чысла другога месяца пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі - не раней за сакавік.

У МЗС Беларусі неаднаразова паўтаралі, што гатовыя да падпісання з верасня, але праз тое, што еўрапейскія партнёры за тры месяцы не змаглі завяршыць свае працэдуры, беларусы «патрапілі» на новы Візавы кодэкс ЕС і з лютага «шэнген» даражэе да 80 еўра. Беларускі МЗС заклікаў ЕС да ўступлення ў сілу пагадненняў, па якіх візы патаннеюць да 35 еўра, знайсці магчымасць «замарозіць» кошт на «шэнген» для беларусаў на ўзроўні 60 еўра. ЕС гэтую прапанову не прыняў, але паскорыў працэдуру падпісання пагадненняў, піша t*t.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025