У Лідзе маладыя людзі разграмілі кватэру, у якой адзначалі Новы год. Жылплошча належыць бацькам дзяўчыны, якая без дазволу дарослых вырашыла паклікаць да сябе сяброў, — расказалі ў міліцыі.

У Лідзе кампанія маладых людзей адзначала Новы год у кватэры, размешчанай на 7-м паверсе.
У нейкі момант вечарынка выйшла з-пад кантролю. Выпіўшы, падлеткі сталі ламаць мэблю, біць жырандолі, выкідаць рэчы з акна. На шчасце, на вуліцы ніхто не пацярпеў.

Гаспадары кватэры звярнуліся ў міліцыю. Яны ацанілі прычыненую шкоду не менш чым у дзве тысячы рублёў.

Па дадзеным факце Лідскім РАУС праводзіцца праверка. Выяўляюцца ўсе абставіны здарэння.

Відэа t.me/s13ru/14 557

Падобны выпадак адбыўся у Гродне ў лістападзе 2019 года. Кампанія маладых людзей адзначала праводзіны аднаго ў войска. Хлопцы арандавалі катэдж, разграмілі яго, але не змаглі нічога ўспомніць. Засталіся разбітыя вокны, зламаны таршэр, частка рэчаў плавала ў сажалцы ў двары, знік пыласос.