Паводле папярэдняй інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, не было. Пра гэта паведаміла  belta.by са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі. Амбасада Беларусі ў Іране працягвае ўдакладняць сітуацыю.

Сёння рана раніцай ўкраінскі Boeing 737 “Міжнародных авіяліній Украіны”, на борце якога знаходзіліся 177 чалавек, разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамейні ў Тэгеране. Самалёт накіроўваўся ў Кіеў.

Іранскае інфармацыйнае агенцтва IRNA са спасылкай на прадстаўніка аэрапорта паведаміла, што ўсе яны загінулі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў МЗС Украіны, спасылаючыся на звесткі ад МАУ.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Iranian_RCS, Twitter

Прычынай крушэння украінскага “Боінга” ў Іране стаў пажар рухавікоў. Гэта абвесціў кіраўнік прэс-службы Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана Касім Нізамі, піша rbc.ru.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Mohammad Nasiri, AP

«Цяпер нам вядомая наступная інфармацыя па краінах паходжання якія загінулі ў катастрофе PS752: Іран – 82; Канада – 63; Украіна – 2 + 9 (экіпаж); Швецыя – 10; Афганістан – 4; ФРГ – 3; Вялікабрытанія – 3», – паведаміў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Пристайко.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена
Mohammad Nasiri, AP 1

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Пра гэтаы Boeing 737-800 вядома, што ён быў пабудаваны ўсяго крыху больш за тры з паловай гады таму. Увесь час, з ліпеня 2016 года, служыў у флоце МАУ, а апошняе планавае тэхабслугоўванне самалёт прайшоў 7 студзеня.

У Кіеў гэты борт павінен быў прыбыць у 08:33. Пры гэтым яго вылет з Тэгерана па нейкай прычыне быў адкладзены на 55 хвілін, піша onliner.by.

Паводле звестак Telegram-канала”Пул первого”, Аляксандр Лукашэнка выслаў тэлеграму ў Кіеў з спачуваннямі Зяленскаму і ўкраінцам ў сувязі з крушэннем самалёта ў Іране.

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Усе 177 чалавек з борта ўкраінскага самалёта, які разбіўся ў Іране, загінулі. Абноўлена

Соболезнования, конечно, будут на