У жніўні гэтага года 23-гадовы гродзенец Юрый Ж. ў 2 гадзіны ночы апынуўся на прыпынку «Тытунёвая фабрыка» па вуліцы Гарнавых. Ён двойчы кінуў камень у шкло аконнай рамы кіёска і прычыніў маёмасную шкоду на суму 155 рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Міліцыю выклікала супрацоўніца тытунёвай фабрыкі, якая пачула гук глухіх удараў, а затым — шкла, што б’ецца. Праясніць сітуацыю дапамог прыяцель Юрыя Андрэй. Аднакласнікі сустрэліся напярэдадні выпіць піва. Затым адправіліся на Савецкую плошчу па барах. Пасварыліся і разышліся.

Юрый Ж. сваё дачыненне да справы прызнаў цалкам. «Кідаючы камень, я цэліўся менавіта ў акно „Табакеркі“, акрамя мяне на прыпынку нікога не было. Ніякай прычыны разбіваць шкло ў мяне таксама не было. Хуліганіў… так як знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Я разумеў, што раблю злачынства… Віну прызнаю, шчыра каюся», — апраўдваўся ён.

На падставе ч.1 арт.339 КК судом Кастрычніцкага раёну г. Гродна Юрыю Ж. прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што складае 1275 рублёў. Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага прычыненую злачынствам шкоду ў суме 155 рублёў. Для добраахвотнага выканання рашэння ў гэтай частцы яму дадзена 30 дзён з дня ўступлення прысуду ў законную сілу.