Навіны

Што вядома пра загадкавую смерць усёй сям'і з Гродна

3 студзеня ў гродзенскай кватэры па вуліцы Пушкіна знайшлі целы траіх жыхароў, бацькоў-пенсіянераў і іх дарослага сына. Целы былі ўжо ў стадыі гніення, піша n*.by.

У кватэры жыла 65-гадовая пара: Мікалай і Алена Коніны. Побач з імі знайшлі цела і дарослага сына Сяргея. Яму было 39 гадоў.

Мікалай і Алена пенсіянеры. Сяргей працаваў будаўніком.

Суседзі расказалі T*T.BY, што сям’я жыла ў доме каля 30 гадоў. Асацыяльнымі іх назваць было нельга: жылі ціха, выглядалі ахайна, рэгулярна хадзілі ў краму, сын быццам бы працаваў, у дэбошах і п’янках ніколі заўважаны не былі.

У Коніных ёсць яшчэ адзін сын, але ён жыве ў Шчучыне. Апошнім часам шчыльных зносінаў з бацькамі не падтрымліваў. Пра смерць бацкоў і брата даведаўся ад дачкі: яна прачытала навіну ў інтэрнэце і пазваніла, маўляў, дом і пад’езд супадаюць…

Пакуль што прычыны смерці Коніных невядомыя. Міліцыя паведаміла сваякам, што слядоў гвалту на целах няма. Вынікаў аўтапсіі пакуль што няма, ад чаго загінула трое чалавек, не ведаюць нават сваякі. Ключы ад хаты таксама пакуль што не аддалі старэйшаму сыну.

Следчыя з месца здарэння канфіскавалі медыцынскія прэпараты і бутэлькі з-пад спіртнога, па якіх плануюцца даследаванні, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы, паведамілі ў СК.

Па словах сваякоў, суседзі і знаёмыя апошні раз бачылі Мікалая і Алену Коніных недзе ў сярэдзіне снежня.

Сяргей Конін жыў асобна, з сужыцелькай.

«Яна расказвала, што апошні раз гаварыла з ім па тэлефоне 17 снежня. Кажа, пасварыліся, пасля Сяргей не здымаў слухаўку. Дзіўна, што яе гэта не насцярожыла… Але што дакладна здарылася, невядома. Тая сужыцелька больш не адказвае на пытанні, з сацсетак выдалілася.

Таксама незразумела, ці то Сяргей зайшоў у госці да бацькоў, ці то часова пераехаў пасля сваркі з сужыцелькай… Адказаў у нас пакуль няма", — кажуць сваякі загінулых.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025