Архітэктар Аляксандр Невар з дапамогай камп’ютарнай графiкi аднавіў кляштар бернардынак у Гродне. Ён выбраў від будынка да перабудовы ў праваслаўную царкву ў другой палове XIX стагодзя. Віртуальным праектам рэканструкцыі Аляксандр падзяліўся ў фэйсбуку.
Сёння на месцы кляштара стаіць будынак абласнога драматычнага тэатра, які быў пабудаваны ў 1977-1985 гадах.
“Мая новая камп’ютарная графіка гэта працяг праекта “Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi”, дзе на сваiх былых месцах вiртуальна “адраджаюцца” знiклыя архiтэктурныя шэдэўры нашага краю, цiкавосткi i адметнасцi, якi пакiнулi свой след у памяцi не аднаго пакалення. З’явiлiся ў навуковым звароце дагэтуль малавядомыя абмерныя чарцяжы гэтага храма – ну i адпаведна магчымасць прадэманстраваць больш дакладны яго выгляд да сярэдзiны XIXcт.”, – распавёў Hrodna.life Аляксандр.
Праект Аляксандра паўстаў дзякуючы дапамозе гродзенскіх гісторыкаў Мечыслава Супрона, Андрэя Вашкевіча і Андрэя Чарнякевіча.
Графiчная рэканструкцыя касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гроднi. Выгляд да перабудовы ў царкву ў другой палове XIXст. 3D мадэль, фотамантаж by A. Nevar. 2019г.
Выява касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне. на абмерных чарцяжах i яго iнтэр’еру (на момант знаходжання тут царквы) у параўнаннi з архiўным фота 1941г.,; фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Абмерныя чарцяжы апублiкаваны ў “Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej”Выявы касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне да (акварэль Н. Орды) i пасля перабудовы пад царкву, месца разабранага касцела (пазначана чырвоным) на аэрафотаздымку 1968г. i cучасным аэрафота з падобнага ракурса. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г.
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне па перабудове на праваслаўную царкву на імя прападобнага Афанасія Брэсцкага. Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019г.
Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне па перабудове ў праваслаўную царкву . Выгляд да Першай i часоў Другой светавых войнаў i сучасныя фота з падобных ракурсаў, фотамантаж by A. Nevar. 2019г.Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гроднi па перабудове на праваслаўную царкву . Выгляд да Першай сусветнай, мiжваеннага перыяду II RP i часоў Другой светавых войнаў i сучаснае фота з падобнага ракурса ад касцёла бернардынцаў. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г.Графiчная рэканструкцыя касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне. Выгляд да перабудовы на царкву ў другой палове XIXст. 3D мадэль, фотамантаж by A. Nevar. 2019г.Выява былога касцёла Нараджэння Панны Марыi, Св. Антонiя i Казiмiра кляштару бернардынак у Гродне да i пасля перабудовы на праваслаўную царкву. Выгляд сярэдзiны XIXст., мiжваеннага перыяду II RP, пасля Другой сусветнай вайны i сучасная панарама з падобнага ракурса з боку моста над Нёманам. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г.
Аляксандр Невар робіць віртуальную рэканструкцыю страчаных будынкаў па ўсёй Беларусi i нават за яе сучаснымi межамi. У Гродна ён так аднаўляў Фару Вітаўта. Па Гродзенскай вобласцi з апошнiх – касцёлы ў Котчыне (ля Дзярэчына) i Новадзявяткавiчах.
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]