Хакейны «Нёман» 3 студзеня запусціў аўкцыён эксклюзіўных джэрсі. Першай на таргі выстаўлена майка Аляксея Бадуна.

Усе выручаныя сродкі з продажу джэрсі будуць накіраваныя на дабрачыннасць. Пачатковы кошт лота: 30 рублёў. Мінімальны крок: 2 рублі. Працягласць аўкцыёну: 24 гадзіны.

Аўкцыён праходзіць у афіцыйнай групе «Нёмана» ў Вконтакте.

Да гэтага калядныя джэрсі прадалі на матчы «Нёман» — «Металург» 30 снежня. Балельшчыкі купілі джэрсі Ігара Варывончыка за 200 рублёў, а Аляксандра Маляўкі - за 350.